СК назваў прычыну буйнага пажару ў цэнтры Мінска
- 9.07.2026, 16:16
- 1,610
Праведзена праверка.
Следчы камітэт назваў прычыну буйнага пажару ў жылым доме на вуліцы Леніна, 9 у Мінску.
«Па выніках праведзенай праверкі ўстаноўлена, што прычынай узнікнення пажару стала парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, у тым ліку пры выкарыстанні электрычных сетак і электрапрыбораў», — заявілі ў Следчым камітэце.
Пажар успыхнуў увечары 28 чэрвеня на мансардным паверсе і хутка распаўсюдзіўся, пашкодзіўшы памяшканні. У выніку была знішчана і пашкоджана маёмасць дзяржаўных органаў, а таксама фізічных і юрыдычных асоб. Папярэдне памер шкоды ацэньваецца не менш як у 450 тысяч рублёў.