14 жнiўня 2026, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія спецслужбы замовілі забойства рэпера Kyivstoner у Польшчы

Расійскія спецслужбы замовілі забойства рэпера Kyivstoner у Польшчы
Kyivstoner

Мяркоўнага кілера затрымалі ў Варшаве.

Украінскі відэаблогер і рэпер Кіевстонер (Kyivstoner, сапраўднае імя — Альберт Васільеў) падчас знаходжання ў Польшчы мог стаць мэтай наёмнага забойцы, які дзейнічаў па замове расійскіх спецслужбаў, перадае RMF FM.

Паводле даных польскага выдання, мяркоўнага выканаўцу злачынства, ураджэнца Данбаса, затрымалі супрацоўнікі паліцыі пры садзейнічанні Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

Паводле версіі польскіх праваахоўнікаў і журналістаў, Васільеў трапіў у поле зроку расійскіх спецслужбаў з-за абвінавачанняў ФСБ у арганізацыі і кантролі лагістыкі паставак беспілотнікаў у Маскоўскую вобласць. Ствярджалася, што беспілотнікі планавалі выкарыстоўваць для атак на стратэгічныя аб’екты ў Маскве і яе ваколіцах.

Мяркавалася, што беспілотнікі павінны былі перапраўляцца са Славакіі праз Польшчу і Беларусь. Пазней расійскія ўлады ўнеслі музыканта ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках