18 жнiўня 2026, aўторак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

3
На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў панядзелак.

17 жніўня на рудніку 2 РУ салігорскага «Беларуськалія» падчас агляду горных выпрацовак лавы ў выніку абвалу пародаў кроўлі атрымаў траўму Дзмітрый Пятровіч.

Пацярпелага даставілі ў Салігорскую ЦРБ, дзе ён памёр.

Камісія расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку.

Папярэдні раз надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі» адбылося 7 жніўня. Там загінуў рабочы. 15 чэрвеня падчас працы на «Беларуськаліі» загінуў 34-гадовы Аляксей Чарэпок — яго задавіў пагрузчык. А літаральна за некалькі дзён да гэтага загінуў яшчэ адзін рабочы прадпрыемства — разбурылася дзвярная жалезабетонная перамычка, якую ён узводзіў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках