У Мінску BMW збіў мужчыну, які пераходзіў дарогу на чырвонае
3- 20.08.2026, 10:31
- 1,348
Пешаход ад удару зрабіў сальта.
ДТЗ з удзелам пешахода адбылося вечарам 19 жніўня ў Мінску. Відэа аварыі апублікавала ДАІ.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Гарэцкага. 43-гадовы мужчына пераходзіў дарогу на «чырвонае». Ён без перашкод перайшоў чатыры палосы, а на пятай яго збіў BMW. Удар быў такой сілы, што пешаход зрабіў сальта і прызямліўся на спіну.
«Паводле слоў сведкаў, у пешахода былі прыкметы алкагольнага ап'янення», — паведамілі ў ДАІ.
Пацярпелага адвезлі ў бальніцу на абследаванне.