У Белавежскай пушчы выявілі тое, чаго не бачылі больш за стагоддзе
- 22.08.2026, 12:02
- 2,254
Унікальнае адкрыццё ў Нацыянальным парку.
У Белавежскай пушчы выяўлены ўнікальны мох, які лічылі зніклым, распавялі ў Нацыянальным парку.
Падчас палявых даследаванняў вучоны Аляксей Астрэлін выявіў унікальны рэліктавы мох — антытрыхія павіслая (Antitrichia curtipendula). Важна, што для тэрыторыі сучаснай Беларусі гэта фактычна першае пацверджанае выяўленне віду ў гісторыі.

Справа ў тым, што раней існавалі толькі дзве згадкі аб ім. Пасля 1919 года гэты мох у рэгіёне больш не знаходзілі. Праз век забыцця новае месца прарастання выяўлена таксама на дубе — у тэрмафільнай дуброве на тэрыторыі былога зубрапітомніка.

Удакладняецца, што найрадзейшы мох засяліў валежны ствол дуба, які «прызямліўся» не менш як 20 гадоў таму. Тут і з’явіліся ўмовы для яго існавання.