Украінскія лётчыкі-знішчальнікі нанеслі ўдары па лагістычных пераправах расіян
1- 22.08.2026, 19:10
Відэа.
Лётчыкі-знішчальнікі Паветраных сіл Украіны нанеслі некалькі прыцэльных удараў па лагістычным маршруце расійскіх акупантаў.
Экіпажы паразілі адну з раней разбураных перапраў, а таксама новую, пабудаваную праціўнікам паблізу.
Кадры баявых дзеянняў украінскай авіяцыі апублікаваў пілот у сваім Telegram-канале «Соняшник».
Паводле яго слоў, падчас авіяўдару таксама была паражана жывая сіла праціўніка.