23 жнiўня 2026, Нядзеля, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі завочна адказаў Фёдараву

2
Зяленскі завочна адказаў Фёдараву
Уладзімір Зяленскі і Міхаіл Фёдараў
Фота: Reuters

Прэзідэнт Украіны папярэдзіў пра «цунамі для дзяржавы».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што правесці выбары ў краіне падчас актыўных баявых дзеянняў немагчыма.

Падчас зносін з журналістамі ён заявіў, што калі партнёры дадуць усе гарантыі бяспечнага галасавання, тады выбары ва Украіне можна правесці, піша New Voice.

«Я лічу, што калі мы хочам разваліць краіну, то ва ўмовах такой вайны можам рухацца ў накірунку выбараў. Нас ужо падштурхоўвалі да выбараў ва ўмовах такой вайны з усіх бакоў. Прыкладна год таму была такая хваля. Мая пазіцыя была выразная — калі партнёры прапануюць нам канкрэтныя ўмовы, пры якіх можна бяспечна, легітымна і дэмакратычна правесці выбары ва Украіне — з удзелам вайскоўцаў, на прыфрантавых тэрыторыях, за мяжой, куды з'ехалі мільёны нашых грамадзян, ратуючыся ад вайны, бяспечна — то-бок без удараў і абстрэлаў, — то давайце гэта абмяркоўваць. Але канкрэтных прапаноў так ніхто і не прадставіў», — заявіў ён.

Зяленскі таксама дадаў, што правесці выбары немагчыма, пакуль расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін не жадае ісці на варыянты спынення агню.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што спачатку неабходна завяршыць вайну, а ўжо потым праводзіць выбары.

«Я лічу, што ва ўмовах такой вайны выбары ў цэлым — гэта вялікія рызыкі. Выбары проста цяпер — гэта цунамі для дзяржавы, якое расколіць Украіну. Таму мая стратэгыя — давесці краіну да заканчэння вайны і захаваць незалежную і суверэнную дзяржаву. І я яе выконваю», — падсумаваў ён.

Зазначым, што ўвечары 18 жніўня экс-кіраўнік Мінабароны Украіны Міхаіл Фёдараў апублікаваў на сваім канале YouTube відэазварот, у якім заявіў пра неабходнасць правядзення выбараў у краіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках