24 жнiўня 2026, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч
Максім Урбановіч
Фота: svaboda.org

Ён правёў за кратамі паўтара года.

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч, піша «Белсат».

Максім быў пазбаўлены волі тэрмінам на паўтара года па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або ў актыўным удзеле ў іх — артыкул 342 Крымінальнага кодэкса.

2 красавіка 2025 года ў кватэру, якую арандаваў Максім Урбановіч, уварваліся сілавікі. Пасля вобшуку Максіма адвезлі на допыт у Следчы камітэт, а адтуль у СІЗА.

Максім з’яўляется братам Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках