24 жнiўня 2026, панядзелак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ атакавалі ваенны аэрадром у Анапе

ЗСУ атакавалі ваенны аэрадром у Анапе

Пашкоджаныя два расійскія знішчальнікі Су-33 і МіГ-29.

Сілы абароны Украіны 23 жніўня пашкодзілі знішчальнікі Су-33, МіГ-29 і беспілотны лятальны апарат «Арыён» на аэрадроме Віцязева ў Анапе Краснадарскага краю краіны-агрэсаркі Расіі. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб ЗСУ.

Прэс-служба адзначыла, што за мінулыя суткі і ў ноч на 24 жніўня 2026 года падраздзяленні сіл абароны нанеслі ўдары па шэрагу ваенных аб’ектаў расіян.

У прыватнасці, пашкоджанні атрымалі склады матэрыяльна-тэхнічных сродкаў арміі РФ у Стэпным і Хрустальным на тэрыторыі часова акупаванай Луганскай вобласці, а таксама ў раёне Віктараўкі на тэрыторыі часова акупаванай часткі Запарожскай вобласці. Таксама была паражаная радыёлакацыйная станцыя «СТ-68» у Раздольным на тэрыторыі часова акупаванага Крыму.

У Генеральным штабе ЗСУ падкрэслілі, што праца па ключавых ваенных мэтах праціўніка працягваецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках