На полі пад Валожынам сабраліся тысячы буслоў
3- 24.08.2026, 17:24
- 1,244
Птушкі рыхтуюцца да адлёту на поўдзень.
Неверагодныя кадры апублікавала ў сацсетцы Threads pani___alena.
«Сёння мы ўпершыню сталі сведкамі такога цуду, — піша яна. — Тысячы буслоў. Паблізу вёсак Доўгулеўшчына, Канюшэўшчына, Гунбоўшчына».
Іншыя карыстальнікі сацсеткі распавялі, што падобную карціну можна назіраць і ў іншых раёнах Беларусі.