25 жнiўня 2026, aўторак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Suzuki прэзентавала даступны гарадскі электрамабіль

Suzuki прэзентавала даступны гарадскі электрамабіль
Suzuki e Sky — мініятурны гарадскі аўтамабіль
Фота: Suzuki

Мініятурны аўтамабіль можа пераадолець больш за 300 кіламетраў.

Новы Suzuki e Sky стаў другой электрычнай мадэллю ў лінейцы японскай маркі пасля кросовера eVitara. На радзіме яго будуць прадаваць з восені, а экспарт пачнецца з 2027 года. Падрабязнасці электрамабіля раскрытыя на сайце вытворцы.

Электрамабіль Suzuki e Sky належыць да сегмента кэй-караў — недарагіх субкампактных гарадскіх аўто, папулярных у Японіі. Гэта серыяны варыянт леташняга канцэпта.

Памеры Suzuki e Sky 2027:

- даўжыня — 3395 мм;

- шырыня — 1475 мм;

- вышыня — 1625 мм;

- колавая база — 2460 мм;

- маса — 1030 кг.

Аўто выглядае больш стрымана, чым прататып. У яго плыўныя абрысы кузава, кароткі капот, высокая лінія вокнаў, буйныя фары і ліхтары.

Салон Suzuki e Sky разлічаны на чатырох чалавек. Электрамабіль атрымаў лічбавы прыборны шчыток і 10,1-цалевы мультымедыйны тачскрын. Аўтамабілю пакінулі фізічны блок клімату і рычаг трансмісіі.

Кошт Suzuki e Sky яшчэ не абвешчаны, але вядома, што ён будзе таннейшы за бензінавую Vitara, то-бок будзе каштаваць да 20 000 еўра. Базавая камплектацыя ўключае клімат-кантроль з цяплавой помпай, падагрэў сядзенняў і руля, а больш дарагія версіі атрымалі камеры кругавога агляду.

Новы Suzuki e Sky абсталяваны электрарухавіком магутнасцю 64 к.с. і батарэяй ёмістасцю 26 кВт∙г. Заяўлены запас ходу складае 310 км, а хуткая зарадка (магутнасцю 50 кВт) да 80% займае 25 хвілін. Таксама ёсць рэжым павэрбанка для сілкавання электрапрыбораў. Дыяметр развароту складае ўсяго 8,8 м.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках