25 жнiўня 2026, aўторак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ялце ўжо сёмыя суткі лютуе пажар, выкліканы расіянамі

У Ялце ўжо сёмыя суткі лютуе пажар, выкліканы расіянамі

Смог і дым акуталі горад.

У часова акупаваным Крыме ўжо сёмыя суткі запар гарыць лес у горнай мясцовасці недалёка ад Ялты (у мікрараёне Аўтка).

Як паведамляе Цензор.НЕТ, першыя паведамленні пра ўзгаранне пасля адбіцця атакі беспілотнікаў сродкамі расійскай СПА паступілі яшчэ ў ноч на 19 жніўня.

Першапачатковую плошчу ацэньвалі ў некалькі гектараў, аднак пасля яна павялічылася да 10, а ўжо да 21 жніўня дасягнула 50 гектараў.

Тушэнне пажару істотна ўскладняецца складаным рэльефам (крутыя горныя схілы), адсутнасцю паблізу крыніц вады і моцнымі парывамі ветру. З-за смогу і дыму, якія акуталі горад, жыхары Ялты скардзяцца на цяжкасці з дыханнем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках