ЗША папрасілі Украіну не атакаваць Маскву з-за візіту дырэктара ЦРУ
3- 25.08.2026, 18:37
- 1,440
Сёння Джон Рэткліф прыбыў у сталіцу РФ на сакрэтныя перамовы.
Злучаныя Штаты Амерыкі папрасілі Украіну ўстрымацца ад атак на Маскву ў гэтыя дні.
Пра гэта са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй, паведамляе Axios у аўторак, 25 жніўня.
Паводле дадзеных выдання, перад візітам дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа у Маскву ЗША паведамілі Украіне пра паездку высокапастаўленай дэлегацыі і папрасілі ўстрымацца ад удараў да яе завяршэння.
25 жніўня стала вядома, што ў Маскву (таемна прыбыў дырэктар ЦРУ Кіраўнік ЦРУ прыляцеў на сакрэтныя перамовы ў Маскву — Навіны Беларусі — Хартыя'97) прыбыў Джон Рэткліф для правядзення сустрэч у расійскай сталіцы. Паводле дадзеных Flightradar24, самалёт прыбыў у Рыгу 23 жніўня з амерыканскай авіябазы Кэмп-Спрынгс непадалёк ад Вашынгтона.
Апошні прамы рэйс самалёта, зарэгістраванага ў ЗША, з Еўропы ў Расію адбыўся яшчэ ў студзені гэтага года — тады ён даставіў спецыяльных прадстаўнікоў Стывена Уіткафа і Джарэда Кушнера на перамовы з Пуціным наконт вайны ва Украіне.