«Прадаць сына Пуціну яна гатовая, а бясплатна дарыць — не»
- Алеся Бацман
- 26.08.2026, 7:07
- 2,176
Вось тая самая іголка, на канцы якой смерць Кашчэя хаваецца.
Маці забітага акупанта запісала вірусны зварот да Пуціна.
«Пуцін, вы губіце і забіваеце нашых пацанаў! Мы нават пахавальныя не можам атрымаць! Прывезлі сына без галавы! Вы што, здзекуецеся з нас?! Вы хочаце грамадзянскай вайны? Хутка вы яе атрымаеце! Пахавальныя нам не аддаюць! Кажуць, хутка мабілізацыя, я не аддам другога свайго сына! Я касцямі лягу! Матэры, падымайцеся! Падымайцеся, матэры! За што гінуць нашыя сыны?! Пуцін, калі ты ўсё гэта спыніш?! Калі ты сваіх шакалаў прыбярэш — паўсюль і ўсюды яны нажываюцца! Хочаш у адпачынак — плаці! Не хочаш на перадавую — плаці! За ўсё плаці! Нам пахавальныя грошы не аддаюць! Гэтыя твае шакалы, бл…дзь! Афіцэр’ё ёб…нае будзе нажывацца на нашых сынах і нашых слязах!»
Гэтай расійскай маці прывезлі з фронту сына без галавы. Але яе гнеў выклікаў не гэты факт, а тое, што ёй за яго не аддаюць пахавальныя грошы. Значыць, прадаць жыццё сына Пуціну яна гатовая, а бясплатна дарыць — не.
Вось тая самая іголка, на канцы якой смерць Кашчэя хаваецца.
Алеся Бацман, Facebook