26 жнiўня 2026, Серада, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ракеты разграмілі камандны пункт расіян у Данецку

2
Украінскія ракеты разграмілі камандны пункт расіян у Данецку

Ён знаходзіўся ў падземным паркінгу.

У сераду, 26 жніўня, у акупаваным Данецку шэсць ракет трапілі ў двухузроўневы падземны паркінг, які, верагодна, выкарыстоўваўся як камандны пункт расійскай вайсковай групоўкі.

Пра гэта паведамляюць аналітыкі OSINT праектаў «Кібер Борошно» і Exilenova+, заўважыў сайт New Voice.

Паводле звестак аналітыкаў, ракеты трапілі непасрэдна ў падземны паркінг. На месцы ўдару перакрылі прылеглыя вуліцы, а з тэрыторыі на працягу працяглага часу вывозілі людзей, якія маглі выжыць пасля атакі. Акрамя таго, паводле іх інфармацыі, у Данецку абвясцілі тэрміновы збор крыві для параненых.

Удар прыйшоўся па тэрыторыі жылога комплексу, будаўніцтва якога ў свой час вяла кампанія «МАКО Холдынг». Яна належала старэйшаму сыну былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Комплекс складаецца з трох 21-павярховых будынкаў і мае двухузроўневы падземны паркінг, разлічаны прыблізна на 600 аўтамабіляў. Менавіта яго, паводле меркавання аналітыкаў OSINT, расійскія вайскоўцы маглі выкарыстоўваць для размяшчэння каманднага пункта.

26 жніўня ў акупаваным Данецку прагрымела серыя магутных выбухаў. Мясцовыя паблікі паведамілі пра ракетны ўдар па горадзе.

Адна з ракет трапіла ў будынак па праспекце Ільіча, 97. Паводле адкрытых звестак, раней па гэтым адрасе размяшчаліся навукова-даследчыя і прамысловыя ўстановы, у прыватнасці «УкрГосНИИпластмасс» і інстытут выбухаабароненага і руднічнага электраабсталявання з вопытна-эксперыментальнай вытворчасцю.

Паводле сведчанняў відавочцаў, з месца ўдару выносяць параненых расійскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках