27 жнiўня 2026, Чацвер, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прамзонах Уфы і Стэрлітамака раздаюцца шматлікія выбухі

2
У прамзонах Уфы і Стэрлітамака раздаюцца шматлікія выбухі

Апублікавана відэа прылятаў.

У ноч на 27 жніўня Сілы абароны Украіны атакавалі ваенныя і стратэгічныя аб’екты ў Рэспубліцы Башкартастан, якая ўваходзіць у склад Расіі. Пра гэта паведаміў Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак і мэсэнджараў.

Рэжым беспілотнай і ракетнай небяспекі ў Башкірыі 27 жніўня ўвялі прыкладна а 04:42 па маскоўскім часе. Таксама часова забаранілі палёты самалётаў у аэрапорце Уфы.

Неўзабаве пасля гэтага жыхары гарадоў Уфа і Стэрлітамак пачулі першыя выбухі (башкірскія навінавыя каналы ў мэсэнджарах называюць іх «хлопкамі» — прым. рэд.).

Па стане на 07:07 па мінскім часе ў гэтым расійскім рэгіёне рэжым ракетнай небяспекі адменілі, а рэжым беспілотнай небяспекі яшчэ дзейнічаў.

Відэа публікуе Telegram-канал Exilenova+. Жыхары Уфы сцвярджаюць, што ўкраінскія ракеты і дроны атакавалі паўночную прамысловую зону горада (там раздаваліся «хлопкі»).

Акрамя таго, выбухі было чуваць і ў Стэрлітамаку. Уфа і Стэрлітамак — гэта два найбуйнейшыя гарады Башкірыі. Там знаходзяцца шматлікія расійскія ваенныя і стратэгічныя аб’екты.

Сілы абароны Украіны раней ужо неаднаразова наносілі ўдары па аб’ектах у гэтых гарадах. Напрыклад, украінскія БПЛА некалькі разоў «наведвалі» Уфімскі нафтаперапрацоўчы комплекс кампаніі «Раснафта», які аб’ядноўвае тры заводы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках