27 жнiўня 2026, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік найбуйнейшых мінскіх аквапаркаў будзе гнаць самагон

2
Уладальнік найбуйнейшых мінскіх аквапаркаў будзе гнаць самагон

Усяго ў абноўленым спісе 28 самагоншчыкаў.

Пералік кампаній, якім у Беларусі дазволена вырабляць «арыгінальныя алкагольныя напоі» кшталту самагону, папоўніла камунальнае прадпрыемства «Аква-Мінск», піша сайт «Белорусы и рынок».

Яно вядома найперш тым, што з'яўляецца аператарам аквапаркаў «Лебяжий», «Мандарин», ФОК «Серебрянка», сеткі гатэляў, медыцынскага цэнтра, тэніснага комплексу. Але таксама ў падпарадкаванні «Аква-Мінска» знаходзяцца парк-готэль «На тым беразе» і гісторыка-культурны комплекс «Лошыцкі». Менавіта па гэтым падраздзяленні, як удакладнена ў пастанове Савміна, будзе дзейнічаць ліцэнзія на выраб самагону.

Усяго ў абноўленым спісе 28 самагоншчыкаў. Гэта — лясгасы, запаведнікі, фермерскія гаспадаркі і буйныя турыстычныя комплексы кшталту «Чырвонага Бора», «Дудутак», «Станькава», «Карабчыц», «Наносаў» і г.д.

Раней у спісе было 30 прадпрыемстваў з ліцэнзіяй, але два з іх абанкруціліся. Сярод іх — «трайплаўскі» «Гасцінны маёнтак», які працаваў на тэрыторыі гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск», і прадпрыемства на тэрыторыі гатэля-сядзібы «Вішнёвы сад» у Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках