Беларус праглынуў мікрасхемы, паперу і пакеты на вачах у жонкі
- 27.08.2026, 21:13
- 2,184
Мужчына памёр.
У Барысаўскім раёне мужчына наглытаў розных прадметаў і памёр на вачах у жонкі. Падрабязнасці паведамілі ў ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці.
Так, беларуска выклікала міліцыю з-за агрэсіўных і дзіўных паводзінаў свайго мужа. У той дзень барысаўчанін без прычыны праяўляў агрэсію ў дачыненні да сваёй жонкі, а потым пачаў глытаць розныя прадметы. Ён праглынуў мікрасхемы, лісты паперы, поліэтыленавыя пакеты, а ў пэўны момант раптоўна страціў прытомнасць і ўпаў на падлогу.
Прыбылыя ўрачы канстатавалі смерць мужчыны.
Судова-медыцынскі эксперт не выявіў на целе загінулага цялесных пашкоджанняў. Прычынай яго смерці стала механічная асфіксія, бо дыхальныя шляхі перакрылі староннія целы.
- У вобласці гартані загінулага выяўлены розныя прадметы, у тым ліку пластыкавая крышка, флэш-картка, ахоўная плёнка для экрана тэлефона, фрагменты поліэтылену, якія зляпіліся паміж сабой у адзіную масу і шчыльна перакрылі дыхальныя шляхі, - пракаментавалі ў ДКСЭ.
Аднак у крыві мужчыны таксама выявілі псіхатропнае рэчыва.