29 жнiўня 2026, Субота, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тынкоўка абсыпалася»: у расійскіх элітах адбылася рэзкая змена настрояў

4
«Тынкоўка абсыпалася»: у расійскіх элітах адбылася рэзкая змена настрояў

Аточанне Пуціна жыве ў чаканні турбулентнасці.

На пяты год поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны расійская эліта кардынальна змяніла стаўленне да вайны і эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Людзі, якія яшчэ нядаўна захоўвалі спакой і верылі ў устойлівасць расійскай эканомікі, цяпер кажуць пра адсутнасць грошай і прагназуюць катастрофу.

Пра гэта распавёў расійскі журналіст, аўтар кнігі «Уся крэмлёўская раць» Міхаіл Зыгар у інтэрв’ю «Медузе».

Зыгар адзначыў, што ў першыя месяцы пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну сярод прадстаўнікоў сапраўднай эліты назіралася паніка, але яна даволі хутка мінула. Замест гэтага пачалі гучаць фразы, што вайну не трэба было пачынаць, але раз яна ідзе, цяпер давядзецца ваяваць.

Да гэтага года ў гэтым асяроддзі захоўвалася адчуванне, што расійская эканоміка здольная вытрымліваць ціск Захаду, а санкцыі не наносяць сістэме крытычнай шкоды. Цяпер жа сітуацыя змянілася.

«Сёлета раптам тынкоўка абсыпалася, і гэтая сярэднестатыстычная крыніца пачала гаварыць: “Усё, канец”», — заявіў журналіст.

Цяпер адны прагназуюць турбулентнасць, іншыя — катастрофу. Вядучы спытаў у Зыгара, ці зрабілі ўражанне на расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і яго аточанне маштабныя ўкраінскія атакі па аб’ектах у РФ, на што журналіст адказаў, што гэтыя ўдары раззлавалі Пуціна, а эліту — засмуцілі.

Пры гэтым дыктатар, паводле слоў Зыгара, працягвае трымацца колішняй логікі, а вось у аточання погляды на тое, што адбываецца, змяніліся.

Журналіст дадаў, што яшчэ да ўдараў па складах Wildberries у эліты быў дрэнны настрой, бо грошы заканчваюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках