КДБ затрымаў групу беларусаў па падазрэнні ў «зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы»
6- 29.08.2026, 18:55
- 2,016
Дакладная колькасць «фігурантаў» не раскрываецца.
У КДБ заявілі пра «спыненне дзейнасці» групы грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у «зборы закрытай інфармацыі пра прадпрыемствы абароннага комплексу ў інтарэсах замежнага куратара».
Паводле дадзеных ведамства, фігуранты нібыта «збіралі звесткі пра вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў, перамяшчэнне асобных відаў прадукцыі і пра супрацоўнікаў». Для перадачы атрыманай інфармацыі нібыта «выкарыстоўваліся спецыяльна створаныя каналы сувязі».
У КДБ паведамілі пра затрыманне ўдзельнікаў «групы». Дакладную колькасць «фігурантаў» ведамства не раскрыла.
У затрыманых вылучылі сродкі сувязі, электронныя носьбіты, а таксама «грашовыя сродкі, атрыманыя за выкананне заданняў», паведамілі ў КДБ.
Па факце здарэння ўзбуджана «крымінальная справа».