3 жнiўня 2026, панядзелак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зафіксаваныя новыя тэмпературныя рэкорды

У Беларусі зафіксаваныя новыя тэмпературныя рэкорды

Надвор'е здзіўляла ў Гомельскай вобласці.

Тры тэмпературныя рэкорды былі зафіксаваныя 2 жніўня на метэастанцыях Гомельскай вобласці на фоне анамальна спякотнага надвор'я. Пра гэта сведчыць параўнальны аналіз аператыўных і архіўных дадзеных Белгідрамета, праведзены «Позіркам».

Новыя максімумы дня зафіксаваныя ў Мазыры, дзе паветра прагрэлася да 35,4 градуса, перавысіўшы папярэдні рэкорд 34,3 градуса, усталяваны ў 2014 годзе. У Брагіне тэмпература дасягнула 34,9 градуса, абнавіўшы максімум 34 градусы (2014 год). У Лельчыцах слупкі тэрмометраў падняліся да 33,3 градуса, што вышэй за папярэдні рэкорд 31,9 градуса, зафіксаваны ў 1998 годзе.

Днём раней быў абноўлены гістарычны максімум для 1 жніўня: у Брэсце тэмпература дасягнула 36,3 градуса, перавысіўшы папярэдні рэкорд 35,2 градуса, усталяваны ў Васілевічах у 1936 годзе.

Паводле прагнозу Белгідрамета, 3 жніўня чакаецца нязначнае паніжэнне тэмпературы: удзень паветра прагрэецца да 23–29 градусаў, па поўдні — да 30–33 градусаў. Аднак ужо з 4 жніўня спякота зноў узмоцніцца. Сіноптыкі прагназуюць 24–31 градусаў, па паўднёвай палове краіны — 32–36 градусаў, а 5 жніўня тэмпература складзе ад 28 градусаў на поўначы да 38 градусаў на поўдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках