4 жнiўня 2026, aўторак, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка стала двухразовай медалісткай чэмпіянату Еўропы

Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка стала двухразовай медалісткай чэмпіянату Еўропы
Васіліна Хандошка

Беларуска заваявала золата і срэбра.

Беларускa Васіліна Хандошка дадала да золата яшчэ і срэбраную медаль чэмпіянату Еўропы

Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка стала двухразовай медалісткай чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Парыжы (Францыя).

Напярэдадні яна ўпершыню ў кар'еры паднялася на найвышэйшую прыступку кантынентальнага п'едэстала, а назаўтра дадала да золата ў вольнай праграме яшчэ і срэбра ў тэхнічнай праграме.

Сума балаў беларускі — 263,387. Яна саступіла толькі прадстаўніцы Іспаніі Ірыс Тыо Касас (263,625).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках