«Віцебск» і мінскае «Дынама» правялі першыя матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый
- 7.08.2026, 11:26
Абодва матчы завяршыліся з лікам 0:1.
6 жніўня адбыліся першыя матчы трэцяга раўнду футбольнай Лігі канферэнцый.
«МЛ Віцебск» прайграў у гасцях баснійскаму «Борацу» з лікам 0:1. З 30‑й хвіліны першага тайма беларусы гулялі ўдзясяцёх. Быў выдалены за дзве жоўтыя карткі іранскі навічок клуба Мілад Махамадзі.
У іншым матчы мінскае «Дынама» з лікам 0:1 прайграла партугальскай «Бразе».
Адказныя матчы адбудуцца праз тыдзень.