Пайшоў з жыцця «страж Крапівенскага поля» Генадзь Шэпелеў
1- 10.09.2026, 9:11
- 1,404
Фота: svaboda.org
Беларускаму патрыёту было 70 гадоў.
Пайшоў з жыцця беларускі патрыёт Генадзь Шэпелеў. Былага чыгуначніка сябры называлі «стражам Крапівенскага поля».
Генадзю Шэпелеву было 70 гадоў. Ён жыў у Барані (Аршанскі раён).
Генадзя Шэпелева называлі «стражам Крапівенскага поля»: напярэдадні гадавіны гістарычнай перамогі пад Оршай 8 верасня 1514 года ён з’яўляўся на полі з намётам і начаваў у легендарных мясцінах, нібыта баронячы іх ад ворага.
З 8 верасня Генадзь Шэпелеў быў у каме.
