Украінцы паразілі расійскі ракетаносны карабель «Буян-М»: спадарожнікавыя здымкі
10- 10.09.2026, 14:46
- 2,874
Судна выйшла з ладу.
Пасля ўдару Сіл абароны па ваенна-марскай базе ў Наварасійску з'явіліся спадарожнікавыя і разведвальныя здымкі, на якіх аналітыкі выявілі новыя пашкоджанні расійскіх караблёў. Паводле ацэнкі ўкраінскага OSINT-праекта Exilenova+, адным з іх можа быць малы ракетны карабель праекта 21631 «Буян-М», паведамляе armyinform.com.

На адным з апублікаваных здымкаў аналітыкі ідэнтыфікавалі «Буян-М». Паводле іх ацэнкі, пасля ўдару карабель выйшаў з ладу.

«Буян-М» з'яўляецца малым ракетным караблём, аднак яго памеры не азначаюць адсутнасці сур'ёзнага ўзбраення. Караблі гэтага праекта з'яўляюцца носьбітамі крылатых ракет «Калібр» і «Онікс».


Калі гэтую інфармацыю афіцыйна пацвердзяць, «Буян-М» стане як мінімум чацвёртым расійскім караблём, які пацярпеў у выніку атакі на Наварасійск.