Лукашэнка: Мяне цкуюць і душаць штодня з-за гусака
4
Дыктатар занерваваўся, гаворачы пра ігральны бізнес.
«Дадаткова вывучыць» працу і рэкламу ў краіне ігральнага бізнесу даручыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінску 10 верасня, перадае БелТА.
«Як яны ў вас называюцца: «круці гусака» (вірусны мем з рэкламнай кампаніі адной з беларускіх букмекерскіх кампаній і анлайн-казіно — Заўв. рэд.) — паўсюль вы павешалі гэтую рэкламу. Ужо дайшло да таго, аказваецца, [нібыта] гэтым займаецца мая сям’я. Мая сям’я… Якраз мяне штодня цкуюць. Яны мяне душаць, каб я звярнуў на гэта ўвагу, — сказаў дыктатар. — Што творыцца ў краіне: у нас усе гэтага гусака круцяць. Звярніце ўвагу, Дзмітрый Мікалаевіч (кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты. — Заўв. рэд.), сур’ёзна гэтым займіцеся», — даручыў дыктатар.
