10 верасня 2026, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм’ер Латвіі: Падрыхтоўваем новыя жорсткія меры супраць Расіі і Беларусі

Прэм’ер Латвіі: Падрыхтоўваем новыя жорсткія меры супраць Расіі і Беларусі

Для Мінска і Масквы гэта стане новым ударам па экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі.

У Латвіі прапанавалі ўвесці мытную пошліну ў памеры 300% на транзіт і перапрацоўку збожжа з Расіі і Беларусі. Такую заяву зрабіў латвійскі прэм’ер-міністр Андрыс Кулбергс, піша выданне LSM.

Кулбергс лічыць, што выкарыстанне марскіх партоў Латвіі для экспарту расійскага збожжа «больш недапушчальна». У сувязі з гэтым урад плануе ўвесці пошліну ў памеры 300% на транзіт і перапрацоўку збожжа з Расіі і Беларусі.

Акрамя таго, латвійскія ўлады маюць намер узмацніць меры па выяўленні збожжа, якое Расія скрала з часова акупаваных тэрыторый Украіны. Па яго словах, адпаведныя прапановы цяпер вывучаюцца.

Эксперты адзначаюць, што калі Латвія сапраўды ўвядзе пошліну ў памеры 300% на збожжа з Расіі і Беларусі, гэта фактычна прывядзе да таго, што Масква і Мінск больш не змогуць адпраўляць яго на экспарт праз латвійскія марскія парты. Гэта стане новым ударам для іх па экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі.

Увесці санкцыі супраць расійскага збожжа могуць і іншыя краіны Балтыі. Літоўскі прэм’ер-міністр Міндаўгас Сінкявічус ужо заявіў, што выкарыстанне літоўскай інфраструктуры для экспарту збожжа з РФ супярэчыць асновам дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках