11 верасня 2026, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нерадзівых» аграрыяў адправілі на расійскую ваенную базу пад Гомелем

2
«Нерадзівых» аграрыяў адправілі на расійскую ваенную базу пад Гомелем
Скрыншот відэа Мінабароны

Журналісты звярнулі ўвагу на фота вучэнняў.

«Нерадзівыя аграрыі» праходзяць вайсковыя зборы, найбольш верагодна, на ваеннай базе пад Гомелем. Да такой высновы прыйшлі журналісты выдання «Флагшток», прааналізаваўшы фота і відэа Мінабароны.

Афіцыйна паведамлялася, што зборы праходзяць на поўдні Беларусі. Журналісты звярнулі ўвагу, што на адным са здымкаў БТР стаіць на спецыфічных шасцікутных бетонных плітах. На поўдні Беларусі такія вядомыя толькі на ваенным аэрадроме ў Зябраўцы, дзе з 2022 года дыслакуецца 1530-ы зенітны ракетны полк Узброеных сіл РФ.

Таксама Мінабароны паказала цір, на якім вядуцца трэніроўкі. Ён размешчаны на невялікай абвалаванай тэрыторыі, парослай лесам — такія месцы таксама ёсць у Зябраўцы Гомельскага раёна. Гэта старыя абароненыя стаянкі для стратэгічнай авіяцыі.

Вядома таксама, што менавіта ў Зябраўцы знаходзяцца «на ўзмацненні» вайскоўцы віцебскай 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. «Нерадзівых» работнікаў накіроўвалі ў тым ліку і ў гэтую частку.

Работнікаў сельскай гаспадаркі адправілі ў армію па распараджэнні Лукашэнкі. Так ён загадаў пакараць тых, хто дрэнна працуе падчас жніва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках