Беларускі футбаліст будзе гуляць у Інданезіі
- 11.09.2026, 10:31
У яго паслужным спісе шмат экзатычных краін.
Беларускі форвард Іван Верас падпісаў кантракт з клубам «Персіку» з Кудуса, які выступае ў другім дывізіёне чэмпіянату Інданезіі. Пра гэта паведаміла прэс-служба гэтай каманды.
У ліпені 29-гадовы Верас разарваў кантракт з бабруйскай «Белшынай», у складзе якой у гэтым сезоне правёў сем матчаў, не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.
Летась нападнік ужо выступаў у Інданезіі за клуб «РАНС Нусантара», забіўшы тры галы ў дзевяці матчах. Таксама ўраджэнец Мінска паспеў пагуляць за мальдыўскі «Юнайтэд Вікторы» і індыйскі «Аіджал».