Беларус паказаў айчынны тавар, які ніколі не чакаў убачыць на паліцы крамы ў Сан-Марыне
3- 12.09.2026, 12:23
- 2,104
Легендарны беларускі прадукт размясцілі сярод італьянскіх.
Беларус знайшоў айчынныя чыпсы Megachips у краме ў Сан-Марыне. Фатаграфіяй знаходкі ён падзяліўся ў сацсетцы Threads, піша «Зеркало».
Упакоўку легендарнага беларускага снеку са смакам піцы Пепероні наш суайчыннік знайшоў на паліцы сярод італьянскіх тавараў. Пакаванне каштавала 1,5 еўра.




У каментарыях карыстальнікі адзначылі, што Megachips — адзін з тых айчынных прадуктаў, якія прадаюцца ва многіх краінах свету. Адна ўдзельніца дыскусіі бачыла снек на запраўцы ў Паўночнай Македоніі, другая — у Егіпце. Іх таксама сустракалі ў Кітаі, Чарнагорыі, ЗША, ААЭ, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
«У Грэцыі такія бачыла, але кошт — 3,60 еўра», — напісала nasstasiakrikston.