12 верасня 2026, Субота, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бензін па 700 рублёў»: кіроўцы ў Пецярбургу на мяжы нервовага зрыву

3
«Бензін па 700 рублёў»: кіроўцы ў Пецярбургу на мяжы нервовага зрыву

У родным горадзе Пуціна «заіскрыла».

У Санкт-Пецярбургу, які сутыкнуўся з новай хваляй паліўнага крызісу, некаторыя сеткі АЗС паднялі цэны на бензін да 600–700 рублёў за літр. Пра гэта піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.

Пецярбургскія кіроўцы цяпер скардзяцца не толькі на кіламетровыя чэргі на АЗС, пустыя запраўныя калонкі і жорсткія ліміты на продаж паліва, але і на рэзкі рост цэн на бензін.

Адна з жыхарак Санкт-Пецярбурга размясціла ў сацыяльных сетках відэа з чаргі на АЗС. Яна распавяла пра рэальную сітуацыю з палівам на радзіме расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«Стаю ў чарзе за бензінам. Зараз першая гадзіна ночы. Наперадзе яшчэ 60 аўтамабіляў. Стаю ўжо гадзіну. Газпром… Патэлефанавала ў службу дастаўкі. Літр бензіну ў нас каштуе 600–700 рублёў. І пры гэтым прывезуць не цягам адной гадзіны, а цягам сутак. Што рабіць — не ведаю», — пажалілася аўтааматарка.

На пачатку верасня ў Расіі пачаўся новы віток паліўнага крызісу, справакаваны ўдарамі Сіл абароны Украіны па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах.

НПЗ забяспечваюць палівам армію РФ, а грошы, атрыманыя ад экспарту нафты, Крэмль траціць на працяг вайны супраць Украіны, таму гэтыя заводы з'яўляюцца законнай мэтай для ЗСУ.

На пачатку верасня ўкраінскія дроны пашкодзілі НПЗ, які забяспечваў бензінам Санкт-Пецярбург, пасля чаго на радзіме Пуціна і пачаўся дэфіцыт паліва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках