12 верасня 2026, Субота, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здзелка ЗША з Венесуэлай — гэта больш, чым пытанне нафты

2
Здзелка ЗША з Венесуэлай — гэта больш, чым пытанне нафты

Вашынгтон атрымлівае прамыя рычагі ўплыву.

Новая нафтавая здзелка ЗША з Венесуэлай выходзіць далёка за межы энергетыкі. Вашынгтон атрымлівае значны ўплыў на нафтавую галіну краіны, адначасова спрабуючы стабілізаваць яе эканоміку і дабіцца палітычных змен, піша The National Interest (пераклад — сайт Charter97.org).

Пагадненне, абвешчанае Белым домам 31 жніўня, прадугледжвае 100-гадовыя канцэсіі на 17 венесуэльскіх нафтавых радовішчах з даказанымі запасамі каля 65 млрд барэляў. Кантраляваць іх будзе прыватная кампанія North American Blue Energy Partners, якая належыць венесуэльскаму бізнесмену Алехандро Бетанкуру.

Міністэрства абароны набывае 35% у мацярынскай кампаніі нафтавага аператара, а Дзярждэпартамент зможа набываць 20% усёй здабычы па сабекошце. Акрамя таго, Вашынгтон атрымлівае права блакіраваць прызначэнні ў савет дырэктараў, большасць сябраў якога павінны быць грамадзянамі ЗША.

Здзелка ўжо выклікае пытанні ў Кангрэсе. У прыватнасці, законнасць удзелу Мінабароны ў капітале прыватнай замежнай нафтавай кампаніі застаецца спрэчнай. Незвыклым выглядае і права Дзярждэпартамента набываць нафту па сабекошце. Пры гэтым пагадненне прадугледжвае буйныя інвестыцыі. Кампанія абяцае ўкласці $100 млрд у нафтавую інфраструктуру, а ўрад Венесуэлы павінен атрымаць каля $200 млрд у выглядзе роялці на працягу 25 гадоў.

«Гэтую здзелку нельга разглядаць проста як энергетычнае пагадненне», — лічаць аўтары.

Вашынгтон адначасова імкнецца атрымаць доступ да велізарных запасаў нафты, аднавіць нафтавую прамысловасць Венесуэлы, стабілізаваць эканоміку і кантраляваць тэмпы палітычнага пераходу.

«Камерцыйны кантроль пастаўлены на першае месца, а дэмакратыя — на другое», — пішуць аўтары, адзначаючы, што за новай стратэгіяй ЗША па-ранейшаму стаіць магчымасць ужывання ваеннай сілы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках