13 верасня 2026, Нядзеля, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі раскол па пытанні вайны

У Крамлі раскол па пытанні вайны
АББАС ГАЛЛЯМАЎ

«Ястрабы» не даюць Пуціну змяніць курс.

Паліттэхнолаг Аббас Галлямаў распавёў пра барацьбу паміж "вежамі" Крамля, якая вядзецца вакол вайны ва Украіне.

Частка людзей з атачэння Пуціна хоча заканчэння вайны, бо лічыць, што яна ім невыгадная, а прадстаўнікі сілавых структур спыняцца не збіраюцца, і на гэтай глебе паміж імі ідзе супрацьстаянне, паведаміў Аббас Галлямаў. Спроба праціснуць на выбары «Яблоко» сведчыць пра тое, што стомленыя ад вайны хацелі легалізаваць размовы пра мір, але ім гэтага зрабіць не дазволілі.

Сваю пазіцыю наконт таго, што адбываецца ў вышэйшых палітычных колах Расіі, экс-спічрайтэр Пуціна агучыў у эфіры YouTube-канала «Фабрика новин».

«Спачатку зарэгістравалі «Яблоко» якраз прадстаўнікі таго самага істэблішменту, яго тэхнакратычнай часткі, якія разумеюць, што пара заканчваць вайну. Яны спрабавалі перафарматаваць палітычную прастору так, каб размовы пра мір былі магчымыя. Каб за сам факт таго, што ты гаворыш пра спыненне вайны, цябе не абвяшчалі злачынцам, здраднікам і так далей», — праінфармаваў паліттэхнолаг.

Таксама Галлямаў патлумачыў, што насамрэч стаіць за гісторыяй з «Яблокам»: «Кірыенка, які кантралюе працэс рэгістрацыі кандыдатаў, зрабіў гэта не для «Яблока». Не тое, каб ён збіраўся падарыць «Яблоку» перамогу. Ён бы «намаляваў» «Яблоку» ўмоўныя 3%. Яму гэта было трэба для таго, каб гэтую канфігурацыю выкарыстаць у далейшым, каб яго палітычныя саюзнікі, умовны Сабянін, маглі гаварыць пра мэтазгоднасць спынення баявых дзеянняў, і гэта лічылася б нармальным, то-бок ён спрабаваў нармалізаваць размовы пра мір, але «ястрабы-шаленцы» а-ля Патрушаў, Сечын гэта спынілі, яны патлумачылі Пуціну, чым гэта можа абярнуцца. Як мы іх потым саджаць будзем, за што, калі мы самі гэта дазваляем? У выніку ён даў адмашку: добра, «Яблоко» здымайце. «Яблоко» знялі».

«Паколькі яны зафіксавалі ў Пуціна дазвол на зняцце «Яблока» і на забарону любых размоў пра мір у легальным палітычным полі, яны пайшлі далей, і часткай далейшага руху стала зачыстка аднамандатнікаў ад «Яблока», зачыстка ўсіх спісачнікаў на рэгіянальных выбарах», — падсумаваў эксперт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках