14 верасня 2026, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску за даўгі распрадаюць нерухомасць легендарнага завода

У Мінску за даўгі распрадаюць нерухомасць легендарнага завода

У СССР ён уваходзіў у шасцёрку найбуйнейшых вытворцаў падшыпнікаў.

Мінскі падшыпнікавы завод, які даўно страціў самастойнасць (ён уваходзіць у холдынг БМК), пазбаўляецца сваёй нерухомасці.

Яго памяшканні ў раёне станцыі метро «Партызанская» выставілі на аўкцыён за даўгі. Просяць 3 млн рублёў, на гэта звярнуў увагу Realt, які заўважыў інфармацыю на сайце «БелЮрОбеспечение».

Мінскі падшыпнікавы завод знаходзіцца на вуліцы Жылуновіча, 2. Цяпер за даўгі на аўкцыён выставілі адміністрацыйныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя памяшканні агульнай плошчай 5 348 квадратных метраў. Яны размешчаны ў чатырохпавярховым будынку 1970 года.

Аўкцыён адбудзецца 29 верасня, а заяўкі на ўдзел прымаюць да 16:00 28 верасня. Пачатковы кошт складае 3 185 220 рублёў (каля 1 054 813 долараў).

У савецкія часы МПЗ уваходзіў у топ-6 найбуйнейшых вытворцаў падшыпнікаў у СССР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках