ЗСУ паразілі ключавую РЛС комплексу С-400 «Трыумф» у Сочы
- 14.09.2026, 14:10
Пад удар таксама трапілі пункты запуску дронаў і іншыя ваенныя аб’екты РФ.
Сілы абароны паразілі РЛС «92Н6» ЗРК «С-400 Трыумф» у Сочы, пункты запуску БПЛА і іншыя важныя ваенныя цэлі акупантаў у РФ і на часова акупаваных тэрыторыях.
За апошнія суткі, 13–14 верасня, Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па шэрагу ваенных аб’ектаў расійскай арміі. Сярод паражаных цэляў: радыёлакацыйная станцыя «92Н6» комплексу «С-400 Трыумф», месцы запуску БПЛА, РЛС і сістэмы навігацыі акупантаў.
Паводле інфармацыі Генштаба ЗСУ:
— у Сочы Краснадарскага краю РФ паражана шматфункцыянальная РЛС «92Н6», што ўваходзіць у склад зенітнага ракетнага комплексу «С-400 Трыумф». Радыёлакацыйная станцыя забяспечвае суправаджэнне паветраных цэляў і навядзенне па іх зенітных ракет, з’ўляючыся адным з ключавых элементаў ЗРК «Трыумф» пры выкананні агнявых задач;
— у раёнах Курскай вобласці РФ і Данецка паражаны месцы захоўвання, падрыхтоўкі і запуску ўдарных БПЛА;
— у Новагродоўцы Данецкай вобласці паражаны пункт кіравання БПЛА акупантаў; - у Літыжы, Тростэнчыку і Ліпаўцы Бранскай вобласці РФ паражаны радыёлакацыйныя станцыі;
— у раёне аэрадрома Сакі ў часова акупаваным Крыме паражана радыёсістэма блізкай навігацыі расійскіх акупантаў; - тры рэтранслятары праціўніка паражаны ў Рохманаве, Чырвоным Сцягу і Камені Бранскай вобласці РФ.
Ступень нанесенай шкоды ўдакладняецца.