Папа прызначыў новага кіраўніка беларускіх грэка-католікаў
- 14.09.2026, 14:17
Ім стаў ураджэнец Полацка Леанцій Тумоўскі.
Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі (фактычнага кіраўніка Беларускай грэка-каталіцкай царквы), паведамляе «Хрысціянская візія».
14 верасня Папа Леў XIV прыняў просьбу аб адстаўцы архімандрыта Сяргея Гаека, пададзеную ім у сувязі з дасягненнем пашанотнага ўзросту. Архімандрыт Гаек узначальваў Апостальскую адміністрацыю для грэка-католікаў у Беларусі з 1994 года. Айцец Аляксандр Надсан, у сваю чаргу, быў кіраўніком грэка-католікаў у эміграцыі.
Сяргей Гаек быў па паходжанні паляк, ён нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лышковіцах Лодзінскага ваяводства.
Новым апостальскім адміністратарам гэтай царкоўнай структуры Папа прызначыў беларуса, айца Леанція Тумоўскага.
Леанцій (у свеце Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку, дзе скончыў школу. Вучыўся ва Украінскім каталіцкім універсітэце. З 2003 года быў настаяцелем Барысаглебскага манастыра ў Полацку і настаяцелем парафіі святамучаніка Язафата Кунцэвіча. У 2006 годзе быў прызначаны протапрэзбітэрам Усходняга протапрэзбітэрата Беларускай грэка-каталіцкай царквы.Папа прызначыў новага кіраўніка беларускіх грэка-католікаў
Ім стаў ураджэнец Полацка Леанцій Тумоўскі.
Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі (фактычнага кіраўніка Беларускай грэка-каталіцкай царквы), паведамляе «Хрысціянская візія».
14 верасня Папа Леў XIV прыняў просьбу аб адстаўцы архімандрыта Сяргея Гаека, пададзеную ім у сувязі з дасягненнем пашанотнага ўзросту. Архімандрыт Гаек узначальваў Апостальскую адміністрацыю для грэка-католікаў у Беларусі з 1994 года. Айцец Аляксандр Надсан, у сваю чаргу, быў кіраўніком грэка-католікаў у эміграцыі.
Сяргей Гаек быў па паходжанні паляк, ён нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лышковіцах Лодзінскага ваяводства.
Новым апостальскім адміністратарам гэтай царкоўнай структуры Папа прызначыў беларуса, айца Леанція Тумоўскага.
Леанцій (у свеце Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку, дзе скончыў школу. Вучыўся ва Украінскім каталіцкім універсітэце. З 2003 года быў настаяцелем Барысаглебскага манастыра ў Полацку і настаяцелем парафіі святамучаніка Язафата Кунцэвіча. У 2006 годзе быў прызначаны протапрэзбітэрам Усходняга протапрэзбітэрата Беларускай грэка-каталіцкай царквы.