У Латвіі з-за забастоўкі скасуюць больш за тысячу аўтобусных рэйсаў
- 14.09.2026, 18:57
Пратэст арганізавала Латвійская асацыяцыя перавозчыкаў.
З-за акцыі пратэсту «Дзень без рэгіянальнага грамадскага транспарту», арганізаванай Латвійскай асацыяцыяй пасажырскіх перавозчыкаў (LPPA), у сераду, 16 верасня, патэнцыйна не адбудзецца 1271 рэгіянальны аўтобусны рэйс, паведамляе Delfi.
Асацыяцыя перавозчыкаў адзначае, што акцыя арганізаваная з мэтай прыцягнуць увагу да крытычнай сітуацыі ў сферы грамадскага транспарту, у прыватнасці з-за недастатковага дзяржаўнага фінансавання.
Перавозчыкі падкрэсліваюць, што з часу падпісання іх доўгатэрміновых дагавораў цэны істотна выраслі. Таму цяпер іх неабходна перагледзець, бо інакш яны не змогуць аказваць пасажырам якасныя паслугі.
Асацыяцыя звяртае ўвагу на тое, што ў бюджэце на гэты год на грамадскі транспарт першапачаткова было прадугледжана менш дзяржаўнага фінансавання, чым неабходна для поўнага абслугоўвання існуючай сеткі маршрутаў. Зараз у ўрадзе разглядаецца рашэнне аб выдзяленні дадатковых сродкаў у памеры 9,8 млн еўра, каб дзяржава змагла аплаціць аб’ём перавозак, які яна замовіла.