У Літве збілі расійскі дрон «Гербера»
3- 16.09.2026, 14:30
Паводле папярэдніх дадзеных, ён мог прыляцець з боку Беларусі.
Згодна з наяўнай на дадзены момант інфармацыяй, беспілотнік, які заляцеў у Літву ў ноч на 15 верасня, быў расійскай «Герберай». Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа, паведамляе LRT.
«Верагодна, гэта не было наўмысным дзеяннем супраць Літвы, хутчэй за ўсё, гэта быў расійскі беспілотнік, прызначаны для Украіны, які быў адхілены ад курсу ўкраінскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і ўварваўся на тэрыторыю нашай краіны, дзе быў збіты. Вядома, у будучыні, калі ў нас з'явіцца дадатковая інфармацыя, мы абавязкова яе прадставім», — заявіў Наўседа.
Па яго словах, цяпер ідзе аналіз электроннай часткі даных, і, «падобна, удасца аднавіць інфармацыю і атрымаць значна больш звестак пра тое, адкуль, як і пры якіх абставінах» дрон заляцеў у краіну.
Наўседа адзначыў, што, на жаль, падобныя інцыдэнты могуць паўтарыцца ў будучыні.
Нагадаем, у Літве ўначы 15 верасня знішчальнікі НАТА збілі беспілотнік, які, паводле папярэдніх дадзеных, мог прыляцець з боку Беларусі.
З-за інцыдэнту ў некалькіх раёнах краіны абвяшчалі паветраную трывогу.
