Гол Іллі Шкурына прынёс «Катовіцам» перамогу над «Кракавіяй»
- 19.09.2026, 20:49
Беларус забіў гол на 90-й хвіліне.
У 9-м туры чэмпіянату Польшчы «ГКС Катовіцы» на сваёй арэне перамог «Кракавію» з лікам 3:2.
Беларускі нападнік гаспадароў Ілля Шкурын адгуляў увесь матч, а на 90-й хвіліне стаў аўтарам пераможнага гола.
«ГКС Катовіцы» набраў 12 ачкоў і падняўся на 9-е месца ў турнірнай табліцы.
«ГКС Катовіцы» - «Кракавія» - 3:2
Галы: 0:1 - Мінчаў (46), 1:1 - Новак (54, з пенальці), 2:1 - Вдовяк (62), 2:2 - Нордас (72), 3:2 - Шкурын (90).
Заўважым, што ў жніўні 2020 года Ілля Шкурын падтрымаў пратэсты і адмовіўся гуляць за зборную краіны, пакуль ва ўладзе застаецца Лукашэнка. У 2022 годзе беларус падтрымаў тых, хто змагаецца за свабоду ўкраінцаў.