ЗСУ паразілі рэдкую расійскую РЛС коштам $60 мільёнаў
1- 21.09.2026, 13:47
Станцыя выяўляла самалёты, ракеты і дроны на адлегласці да 150 кіламетраў.
Сілы абароны Украіны ў ноч на 21 верасня паразілі некалькі найважнейшых аб’ектаў ворага. Сярод іх — рэдкая радыёлакацыйная станцыя «Каста».
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
Сілы абароны Украіны ў ноч на 21 верасня паразілі некалькі найважнейшых аб’ектаў ворага. Сярод іх — рэдкая радыёлакацыйная станцыя «Каста».
У раёне населенага пункта Пікузы Данецкай вобласці украінскія вайскоўцы паразілі радыёлакацыйную станцыю «Каста» арміі РФ.
Гэта станцыя прызначаная для выяўлення самалётаў, ракет і беспілотнікаў на малых вышынях:
далёкасць выяўлення мэт — да 150 кіламетраў;
прыблізны кошт станцыі — ад 60 мільёнаў долараў;
поўная назва мадэлі — «Каста-2Е2» (39Н6).
У раёне Днепраэнергіі Данецкай вобласці Сілы абароны паразілі пункт кіравання беспілотнікамі акупацыйнай арміі.
У раёне Старога Хутара Белгарадскай вобласці РФ паражана месца канцэнтрацыі жывой сілы праціўніка.
Праца па ключавых ваенных мэтах ворага працягваецца.