КДБ Беларусі заявіў, што «перадухіліў дыверсію на тэрыторыі Расіі»
3- 24.09.2026, 10:17
- 1,964
Некалькі «фігурантаў» затрыманыя.
У КДБ Беларусі нібыта «прэсечана дзейнасць групы, якая рыхтавала дыверсію на адным са стратэгічных аб’ектаў Расіі».
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.
У прыватнасці, каардынацыя дыверсіі ажыццяўлялася з тэрыторыі Украіны, а Беларусь меркавалася выкарыстаць у якасці транзітнага маршруту для перадачы абсталявання, беспілотных лятальных апаратаў і сродкаў сувязі ўдзельнікам групы.
Як паведамляюць у КДБ, атрыманыя матэрыялы аператыўна перададзеныя расійскаму боку і «рэалізацыя дыверсійнага задуму сарвана на стадыі падрыхтоўкі».
«Некалькі фігурантаў затрыманыя. Сумесна з расійскімі спецыяльнымі службамі праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні іншых асоб, якія маглі быць датычнымі да падрыхтоўкі дыверсіі», — гаворыцца ў паведамленні.