Украіна перавыканала план па запасах газу амаль на 1 млрд кубаметраў
- 24.09.2026, 18:48
Гэта самы высокі паказчык за апошнія пяць.
У падземных сховішчах Украіны назапашана каля 15,5 млрд кубаметраў газу — гэта найвышэйшы паказчык за апошнія пяць гадоў і амаль на 1 млрд кубаметраў больш за ўрадавую мэту на ацяпляльны сезон.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву аналітыка рынку прыроднага газу ExPro Consulting Міхаіла Свішчо.
«Пакуль мы маем каля 15,5 млрд кубаметраў газу ў сховішчах — гэта найвышэйшае значэнне за апошнія 5 гадоў», — паведаміў ён.
Паводле слоў Свішчо, урад разлічваў назапасіць 14,6 млрд кубаметраў — гэтага аб'ёму, паводле базавых ацэнак, павінна было хапіць для праходжання зімы пры розных сцэнарыях.
«Напрыканцы жніўня, нагадаю, мы ўжо дасягнулі ўрадавой мэты 14,6 млрд кубаметраў», — адзначыў аналітык.
Такім чынам, цяпер у сховішчах ужо прыблізна на 900 млн кубаметраў больш, чым прадугледжваў базавы зімовы арыенцір.
«Адпаведна, у нас ёсць 15,5 млрд кубаметраў, ужо амаль на мільярд больш — гэтага тым больш павінна хапіць для праходжання ацяпляльнага сезона», — падкрэсліў Свішчо.
У той жа час сітуацыя застаецца залежнай ад фактараў бяспекі: новыя расійскія атакі на газаздабыўную і іншую энергетычную інфраструктуру могуць хутка змяніць баланс.