Прэзідэнт Сербіі лаканічна паставіў на месца расійскіх прапагандыстаў
- 25.09.2026, 20:20
- 3,410
Відэафакт.
Расійскія прапагандысты паспрабавалі справакаваць прэзідэнта Сербіі Аляксандара Вучыча ў кулуарах 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, задаўшы пытанне пра візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Бялград, які адбыўся ў жніўні.
«Запрашэнне Зяленскага ў Бялград не ўсе зразумелі. Як вы гэта пракаментуеце?» – спытаў журналіст прапагандысцкай праграмы «Вести», што выходзіць на дзяржаўным у РФ тэлеканале «Расія».
У адказ сербскі лідар даў зразумець, што палітыка і рашэнні сербскай дзяржавы не маюць ніякага дачынення да Расіі.
«Я прэзідэнт Сербіі. А як вы думаеце і што вы думаеце, як мы гэта разумелі, калі вы размаўляеце з украінцамі, з амерыканцамі? Гэта наша палітыка», – адказаў Вучыч па-руску.
Як вядома, сустрэча ўкраінскага і сербскага лідараў у Бялградзе адбылася 8 жніўня. Гэта быў першы афіцыйны візіт Зяленскага ў Сербію.