РФ нанесла па Кіеву балістычны ўдар: што вядома
1- 29.09.2026, 7:42
- 1,866
Уначы сталіцу Украіны таксама атакавалі дроны.
Краіна-агрэсарка Расія нанесла чарговы балістычны ўдар па Кіеву 29 верасня. Таксама ўначы сталіцу Украіны атакавалі рэактыўнымі дронамі. Пра наступствы варожай атакі паведамілі мясцовыя ўлады.
Паветраныя сілы ЗСУ абвясцілі трывогу з-за ракетнай пагрозы а 02:15 паводле мінскага часу, паведаміўшы пра рух хуткаснай мэты ў напрамку сталіцы. Жыхароў горада заклікалі прайсці ў сховішчы. Неўзабаве ў горадзе прагрымеў шэраг выбухаў.
А 02:57 паводле мінскага часу ў Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі паведамілі, што ў Саломянскім раёне наступствы атакі зафіксавалі ў двух месцах: у адным выпадку абломкі ўпалі на адкрытую тэрыторыю, у другім — пашкоджаны нежылы будынак. Акрамя таго, у Пячэрскім раёне, паводле папярэдніх даных, загарэўся нежылы будынак. Інфармацыю пра пацярпелых у КГВА ўдакладняюць.
А 03:02 паводле мінскага часу абвясцілі адбой небяспекі прымянення балістычнай зброі. Аднак ужо а 04:39 абвясцілі новую паветраную трывогу — гэтым разам з-за пагрозы дронаў.
Пазней стала вядома, што ў Пячэрскім раёне пашкоджаны трохпавярховы нежылы дом. У Галасееўскім раёне з-за падзення абломкаў на дах пяціпавярховага жылога дома ўзнікла ўзгаранне. У Саломянскім раёне абломкі ўпалі на тэрыторыю прыватнага дома.



