29 верасня 2026, aўторак, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі перахопнік збіў рэактыўны дрон на рэкорднай хуткасці

Украінскі перахопнік збіў рэактыўны дрон на рэкорднай хуткасці

Хуткасць была вышэйшая, чым у «Формулы-1».

Паветраныя баі ўкраінскіх дронаў-перахопнікаў і найноўшых расійскіх беспілотнікаў «Герань», відаць, адбываюцца на хуткасцях, што перавышаюць хуткасць балідаў «Формулы-1» або японскіх хуткасных цягнікоў. Пра гэта піша Business Insider.

Дабрачынны фонд Сяргея Прытулы апублікаваў справаздачу пра адзін з такіх баёў на звышвысокіх хуткасцях. На апублікаваным запісе з украінскага беспілотніка бачна, як ён збліжаецца з іншым дронам, па сілуэце падобным да «Герані-5» — расійскага рэактыўнага дрона-камікадзэ. Камера скарачае дыстанцыю і амаль ушчыльную набліжаецца да мэты, пасля чаго запіс абрываецца, што звычайна сведчыць пра паспяховы або амаль паспяховы перахоп.

«Беспілотнік быў знішчаны падчас палёту са хуткасцю 425 км/г на вышыні больш за 3 км», — паведамілі ў фондзе.

Паводле дадзеных фонду, здымку вёў разлік 1020-га зенітнага ракетна-артылерыйскага палка ЗСУ, дыслакаванага ў Палтаўскай вобласці. У падраздзяленні выкарыстоўвалі новы дрон-перахопнік, спецыяльна распрацаваны для барацьбы з беспілотнікамі, абсталяванымі рэактыўнымі рухавікамі.

Украінская разведка заяўляла, што «Герань-5» здольная развіваць хуткасць да 600 кіламетраў на гадзіну, што робіць яе найхутчэйшай сярод расійскіх дронаў-камікадзэ.

Для параўнання: максімальная хуткасць, калі-небудзь развітая балідам «Формулы-1» (падчас спробы ўсталяваць рэкорд хуткасці на мадыфікаваным аўтамабілі Honda), склала 397 кіламетраў на гадзіну. Хуткасць перахопу таксама перавысіла хуткасць знакамітага японскага цягніка «Сінкансэн», які разганяецца да 320 кіламетраў на гадзіну.

Украінскія чыноўнікі паведамлялі пра падобныя хуткасныя паказчыкі яшчэ напрыканцы мінулага года, але тады яны не былі зафіксаваныя ў баявых умовах. Таму гэты выпадак стаў новым баявым дасягненнем для ўкраінскіх дронаў-перахопнікаў, якія праектуюцца як недарагія і прыдатныя для масавай вытворчасці апараты, піша BI.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲