30 верасня 2026, Серада, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія не змагла сфармаваць урад

Румынія не змагла сфармаваць урад

Кандыдат у прэм’ер-міністры Зігфрыд Мурэшан не набраў неабходнай большасці галасоў у парламенце.

Румынія ў чарговы раз не змагла сфармаваць урад пасля адстаўкі кабінета ў маі. Кандыдат у прэм’ер-міністры Зігфрыд Мурэшан у сераду, 30 верасня, не набраў неабходнай большасці галасоў у румынскім парламенце, перадае DW.

За яго было аддадзена толькі 182 галасы, пры 15 галасах супраць.

Тым часам патрабавалася атрымаць не менш як 233 галасы — пры 465 заканадаўцах у абедзвюх палатах.

Цяпер прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан мае права прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары. Аднак ён таксама можа прапанаваць і іншых кандыдатаў.

Раней, 5 мая, у адстаўку быў адпраўлены праеўрапейскі ўрад Румыніі на чале з прэм’ерам Іліе Баложанам. Кабінету, які ўтрымаўся пры ўладзе ўсяго дзесяць месяцаў, дэпутаты парламента вынеслі вотум недаверу.

Назіральнікі адзначалі, што гэта не проста чарговы ўрадавы крызіс — такія ў краіне адбываюцца рэгулярна. Апошні раз прэм’ер-міністр займаў сваю пасаду поўны тэрмін з 2004 па 2008 год. Пасля 2012 года змяніліся 11 абраных кіраўнікоў урада, а таксама 7, якія часова выконвалі гэтыя абавязкі.

Сацыял-дэмакраты працягваюць блакаваць любыя спробы Дана сфармаваць урад.

У ўмовах вострага эканамічнага крызісу і палітычнай раздробленасці датэрміновыя выбары могуць прывесці да ўмацавання пазіцый крайніх правых, адзначаюць назіральнікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲