4 верасня 2026, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка на US Open перамагла расіянку, якая змяніла грамадзянства

Сабаленка на US Open перамагла расіянку, якая змяніла грамадзянства

Беларуская тэнісістка перамагла ў двух сэтах.

Матч трэцяга круга US Open паміж беларускай Арынай Сабаленкай і экс-расійскай тэнісісткай, якая выступае за Узбекістан, Каміллай Рахімавай, скончыўся перамогай дзеючай чэмпіёнкі ў двух сэтах

У першым сэце першая ракетка свету адразу зрабіла брэйк і ўпэўнена давяла партыю да перамогі.

У другім сэце дзяўчаты трымалі свае падачы да 9-га гейма, у якім Сабаленка зрабіла яшчэ адзін брэйк, адгуляўшыся з ліку 15:40. Далей беларуска аформіла перамогу.

А.Сабаленка (N1 WTA, Беларусь) — К.Рахімава (N92 WTA, Узбекістан) — 6:3, 6:4

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках