Армія РФ пацярпела новыя паразы адразу на некалькіх напрамках фронту
- 6.09.2026, 10:55
- 2,332
Сітуацыя на полі бою пад кантролем ЗСУ.
За апошнія некалькі сутак расійскія акупацыйныя войскі праводзілі наступальныя аперацыі, аднак Сілы абароны паспяхова далі адпор ворагу на розных ўчастках фронту.
Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).
4–5 верасня расійскія войскі працягвалі абмежаваныя наступальныя дзеянні на поўначы Сумскай вобласці, аднак пацверджанага прасоўвання не было. У той жа час, паводле звестак крыніцы, звязанай з расійскай Паўночнай групоўкай войскаў, украінскія абаронцы прасоўваюцца ўздоўж чыгункі паміж Таратутынам і Рясным на паўднёвы ўсход ад Сум.
На поўначы Харкаўшчыны і ў раёне Вялікага Бурлука акупанты таксама атакавалі, але не здолелі дасягнуць поспеху.
Паводле даных адной з расійскіх крыніц, ЗСУ кантратакуюць і вяртаюць страчаныя пазіцыі паблізу Гоптаўкі і Кудыеўкі.
У той жа час расійскія мілблогеры без доказаў заяўляюць пра нібыта акружэнне ўкраінскіх сіл паміж Ваўчанскім і Вялікабурлукскім напрамкамі.
На Купянскім напрамку расійскія войскі 4–5 верасня працягвалі наступальныя дзеянні, аднак пацверджаных тэрытарыяльных поспехаў не мелі.
4–5 верасня акупанты працягвалі наступальныя дзеянні на Славянскім напрамку, але не дасягнулі пацверджанага прасоўвання.
На Данбасе акупанты праводзілі абмежаваныя наступальныя аперацыі, аднак за 4–5 верасня не змаглі прасунуцца наперад.
Украінскія вайскоўцы таксама працягвалі наносіць удары сярэдняй далёкасці па расійскіх ваенных аб'ектах на акупаванай тэрыторыі Данбаса.
На Гуляйпольскім напрамку 4–5 верасня расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні, аднак пацверджанага прасоўвання не дасягнулі.
У той жа час украінскія сілы наносілі ўдары сярэдняй далёкасці па расійскай лагістыцы на акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці.