Долар дасягнуў новага максімуму ў Беларусі
- 7.09.2026, 11:04
- 1,094
Эксперт распавёў, куды цяпер можа рушыць курс.
На пачатку восені амерыканская валюта добра разагналася на беларускім рынку і абнавіла гадавы максімум, дабраўшыся да 3,0792 беларускага рубля.
Толькі за першы тыдзень верасня долар дадаў 1,17%, а з пачатку года — амаль 6%.
Што падштурхнула «зялёны» ўверх і ці хопіць яму сіл расці далей, распавёў фінансавы аналітык Myfin Міхаіл Грачоў.
Чаму долар не ўтрымаўся на піку
На пікавой адзнацы амерыканская валюта затрымалася ненадоўга. Да канца пятнічных таргоў на БВФБ яе курс адкаціўся да 3,0753 беларускага рубля.
Адна з прычын — умацаванне расійскага рубля. Падтрымку яму аказала рашэнне Мінфіна РФ рэзка скараціць пакупкі замежнай валюты — з 5,9 млрд рублёў да 1,9 млрд рублёў.
Акрамя таго, ведамства размясціла аблігацыі федэральнай пазыкі на 1 трлн рублёў, што павысіла попыт на рублёвую ліквіднасць.
У выніку долар здаў пазіцыі на расійскім рынку: пасля тыднёвага максімуму ў 87,475 рублёў яго курс апусціўся да 85,825 рублёў.
Пры гэтым адносна большасці сусветных валютаў «зялёны», наадварот, умацаваўся. Яму дапамагла моцная статыстыка па рынку працы ЗША, якая ўзмацніла чаканні павышэння працэнтнай стаўкі ФРС.
Чаго чакаць ад бакса далей
На сусветным рынку ў долара пакуль ёсць падставы адчуваць сябе ўпэўнена. Яго могуць падтрымаць даныя па інфляцыі, якія выйдуць 11 верасня, незадоўга да пасяджэння ФРС ЗША.
На расійскім рынку сітуацыя супрацьлеглая. Рубель можа атрымаць дадатковую падтрымку за кошт прытоку валюты пасля высокіх цэн на нафту ў жніўні.
Для беларускага рубля менавіта гэты фактар можа аказацца больш вагомым. Таму аналітык чакае, што долар у нас крыху здасць пазіцыі. Да канца тыдня «амерыканец» можа апусціцца да 3,035 беларускага рубля.