Навіны за 10.06.2008
10.06.2008
Імклівая кар'ера пракурора
19
17:34, — Палітыка
Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне намеснікам генеральнага пракурора Беларусі Аляксея Стука. А яшчэ год таму А.Стук займаў пасаду пракурора Ленінскага раёна Менска.
ЗША І ЕЗ гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць Ірана
4
16:45, — У свеце
ЗША і ЕЗ гатовыя ўвесці санкцыі, больш сур'ёзныя па аб'ёме, чым санкцыі ААН, у выпадку калі Тэгеран не адмовіцца ад спынення сваёй ядзернай праграмы, у прыватнасці замарозіць на сваёй тэрыторыі рахункі іранскіх банкаў.
Беларусы аддаюць перавагу трыманню «рота на замку»
16:10, — Свабода слова
Апытанне, праведзенае службай Gallup, прадэманстравала пужаючую тэндэнцыю: значная колькасць жыхароў постсавецкіх дзяржаваў баіцца адкрыта выказваць сваё меркаванне па палітычных тэмах.
З Эмануіла Зэльцера знімуць абвінавачанне?
8
15:55, — Палітыка
Адвакат Эмануіла Зэльцера Зміцер Гарачка атрымаў з ЗША дакументы, якія пацвярджаюць прызначэнне ягонаму падабароннаму лекаў, адабраных пры затрыманні ў Менску.
Прэзідэнт Расеі Мядведзеў едзе да Лукашэнкі
33
15:33, — Палітыка
Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў, як чакаецца, 22 чэрвеня наведае Беларусь. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядведзевым адбудзецца ў Берасці. Між тым, у мінулыя выходныя ў Санкт-Пецярбурзе Лукашэнка апынуўся адзіным кіраўніком краіны, з якім новы расейскі прэзідэнт не правёў двухбаковай сустрэчы.
Новы сумны рэкорд: Менск – найгоршы горад у Эўропе
26
15:10, — Грамадства
Менск займае найніжэйшае сярод эўрапейскіх гарадоў месца ў сьвеце паводле якасьці жыцьця. Такія вынікі дасьледаваньня міжнароднай кампаніі Мэрсэр.
У будынку афіцыйнага агенцтва БЕЛТА быў пажар
5
14:49, — Здарэнне
Узгаранне кампутара адбылося ў адным з кабінетаў будынка фотахронікі "Белта", з-за пагрозы пажару людзі, што працавалі ў будынку, былі эвакуяваныя.
Напярэдадні выбараў "парламентарыі" спяшаюцца прыняць новы закон аб СМІ
4
14:16, — Палітыка
Праект закона аб СМІ занесены ў позву бягучай сесіі "палаты прадстаўнікоў". Дакумент распрацоўваўся ў сакрэтным рэжыме і накіраваны на ўзмацненне жорсткасці кантролю за дзейнасцю СМІ, у тым ліку інтэрнэт-выданняў.
«Катынское дело» возобновляется
2
13:44, — Грамадства
Городской суд Москвы удовлетворил жалобу родственников белорусских и польских офицеров, расстрелянных в Катыни.
Заява расейскага амбасадара палохае беларускіх чыноўнікаў
13:32, — Эканоміка
Кошт на газ для Беларусі нават пасля пераходу на сярэднееўрапейскі кошт будзе на 30 адсоткаў ніжэйшы, чым для краін-суседзяў, заявіў сёння віцэ-прэм'ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў.
Пісьменьніцкі санаторы «Іслач» пайшоў з малатка
13:18, — Грамадства
Санаторна-прафіляктычны комплекс “Іслач”, які належаў Беларускаму літаратурнаму фонду, прададзены на аўкцыёне за 6 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў.
Улады вельмі хочуць атрымаць расейскі крэдыт
6
12:26, — Эканоміка
Міністэрства фінансаў Беларусі і Расеі вядуць перамовы наконт атрымання Беларуссю расейскага крэдыта памерам у $2 млрд.
Иранская виза помешала получить американскую
12:24, — Палітыка
Поездка белорусских саблистов в Лас-Вегас на очередной этап Кубка мира под угрозой срыва. Пока они так и не дождались решения по поводу получения американских виз.
Сайт Міністэрства абароны вучыць дзяцей страляць з аўтамата, пісталета і гарматы
10
12:20, — Грамадства
Міністэрства абароны Беларусі адкрыла на сваім сайце раздзел для дзяцей. У дадатак да падрабязнага аповяду пра войска і вабноты вайсковай службы, новаму пакаленню прапануюць вызначыць сваю трапнасць у стральбе з розных відаў зброі.
Беларусь закрывает свой рынок для россиян
4
11:59, — Эканоміка
Минэкономразвития России направило в адрес МИДа Беларуси ноту с перечнем мер, которые препятствуют доступу российских товаров на белорусский рынок.
У Лукашэнкі няма грошай для падтрымання рэжыму
37
11:41, — Палітыка
Адсутнасць грошай вымусіць Аляксандра Лукашэнку ісці на памякчэнне рэжыму.
КДБ арыштаваў яшчэ аднаго бізнэсмэна з Літвы (дапоўнена)
9
11:19, — Крымінал
Гінтас Зэгерыс, грамадзянін Літвы, які займаецца бізнэсам у Беларусі, ужо тыдзень знаходзіцца ў ізалятары КДБ у Менску. Разам з ім арыштаваны і віцэ-прэзідэнт Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Міхаіл Шавельзон.
Что скажет Мосгорсуд по «Катынскому делу»?
3
10:56, — Гісторыя
Городской суд Москвы рассмотрит жалобу на отказ рассмотреть вопрос о реабилитации белорусских и польских офицеров, расстрелянных в Катынском лесу (Смоленская область) во время Второй мировой войны.
Прызначаны новы Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі
10:52, — Палітыка
Найджэл Гулд-Дэвіс прызначаны амбасадарам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі.
Пінчукі пад бел-чырво-белымі сьцягамі (Фота)
10:50, — Палітыка
У панядзелак у Пінску, адным з старажытнейшых гарадоў Беларусі, лунаў бел-чырвона-белы нацыянальны сьцяг.
Инфляция бьет все рекорды
3
10:33, — Эканоміка
Инфляция за май в Беларуси составила 1,3%, а за пять месяцев этого года приблизилась к 7%. Напомним, ранее правительство планировало удержать инфляцию в пределах 6-8% за весь 2008 год.
Як у Цімкавічах Лукашэнку сустракалі
18
10:32, — Грамадства
Перад нядаўнім прыездам Лукашэнкі ў Капыльскі раён у Цімкавічы мясцовае начальства пастаралася, каб усё радавала вока высокага госьця.
Іспыт для беларускай улады
6
9:52, — Палітыка
З сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі пачынаецца сёньня візыт у Менск тэхнічнай групы Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Група, якую ачольвае брытанец Джэральд Мітчэл, павінна ацаніць умовы працы назіральнай місіі на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі і прыняць рашэньне, ці будзе АБСЭ назіраць за выбарамі і ў якой форме.
И пограничники берут взятки?
9:41, — Крымінал
Белорусская военная прокуратура занимается подсчетом взяток, которые, по мнению правоохранителей, получали пограничники.
Бензінавая прага
22
9:32, — Эканоміка
Сёння ў Беларусі падвышаны раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Наступствы ад гэтага могуць адбіцца на ўсіх іншых беларускіх цэнніках.
Беларуская школа збянтэжана
25
9:26, — Грамадства
Беларусь вяртаецца да 11- гадовай агульнай сярэдняй адукацыі. Аднак чаму, як і па якіх праграмах будуць вучыць шкаляроў, пакуль не ведае ніхто.
За апазыцыйныя погляды выпускніка ліцэя пазбавілі чырвонага дыплёму
10
9:11, — Палітыка
Актывіста “Маладога Фронту” Зьмітра Сакалова, лепшага выпускніка Полацкага ліцэя, пазбавілі чырвонага дыплёма з-за палітычных перакананьняў.
Министерство ЖКХ отказалось комментировать повышение тарифов
9:01, — Эканоміка
Руководство министерства ЖКХ отказалось комментировать вопрос повышения тарифов на коммунальные услуги.
Па справе РНЕ дапытваюць тых, каму фашысты пагражалі
8:50, — Палітыка
У абласную управу КДБ былі выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і партыец Ян Дзяржаўцаў, якія паўгода таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскай філіі “Русского Национального Единства”.
Белорусские таможенники возвращают литовцам «дом на колесах»
8:42, — Эканоміка
Но пока изъятые во время автосалона машины по-прежнему на таможенном складе.
Абітурыентам давядзецца паспяшацца
8:38, — Грамадства
Скарочаны тэрміны прыёму дакументаў у ВНУ. Сёлета прыём дакументаў будзе здзяйсняцца з 5 па 11 ліпеня ў ВНУ Мінкультуры, з 5 па 13 ліпеня ў ВНУ сілавых структураў, у астатнія ВНУ з 12 па 23 ліпеня.





